Беларускія дарожнікі кінулі ўсе сілы на ліквідацыю снегападаў

22 января 2015
Для ачысткі аўтамагістраляў у мінулыя суткі былі задзейнічаны каля 750 адзінак спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку снегаачышчальнікі і размеркавальнікі супрацьгалалёдных матэрыялаў. Для апрацоўкі дарожнага пакрыцця ўжо выкарыстана каля 9 тысяч тон рэагентаў і 2 чыстай солі. Нягледзячы на складаную сітуацыю на дарогах, сур'ёзных ДТЗ не зафіксавана. Усяго здарыліся 3 аварыі, у якіх пацярпелі 3 чалавекі. Між тым у Мінтрансе распавялі пра гарачую лінію, на якую могуць патэлефанаваць пры неабходнасці ўсе аўтаўладальнікі. Нумар 123 працуе па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме.