Прэзідэнт зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржмяжы ў 2020 годзе

17 февраля 2020
Гэтае пытанне штогод выносіцца на ўзровень Кіраўніка дзяржавы, паколькі напроста закранае нацыянальныя інтарэсы краіны і бяспеку грамадзян. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо, якія асноўныя праблемныя пытанні яго ведамства мае намер вырашаць сёлета і як вядзецца праца па стварэнні нармальных умоў, у тым ліку бытавых, для пагранічнікаў і іх сем'яў. Выклікаў і пагроз памежнай бяспецы не становіцца менш. Растуць патокі незаконнай міграцыі, аб'ёмы кантрабанды наркотыкаў і іншых сродкаў злачыннай дзейнасці. Беларуская дзяржава застаецца надзейным заслонам, умацоўвае дзейнасць пагранслужбы, застаючыся мірнай дзяржавай. 

Манеўраныя групы даказалі эфектыўнасць


Эфектыўнасць паказалі і манеўраныя групы. За год іх было створана шэсць. Парушальнікаў мяжы ў 2019 стала напалову менш. Самыя значныя поспехі - на балтыйскім кірунку, а таксама паўднёвым - украінскім. Колькасць затрыманых тут скарацілася больш як у 2 разы. І гэта з улікам нявырашанага ўзброенага канфлікту і сезонных хваль міграцыі ў нашых паўднёвых суседзяў. Прэзідэнт паставіў задачу сёлета сфарміраваць яшчэ дзве манеўраныя групы і адну заставу. 

Узмацненне манеўранымі групамі пагранатрадаў


Да канца года ўзмацненне манеўранымі групамі завершыцца ў Полацкім пагранатрадзе і Гродзенскай пагрангрупе. А значыць, увесь контур дзяржаўнай мяжы будзе пад дадатковым кантролем.