Прэзідэнт патрабуе больш дбайнай прапрацоўкі нарматыўна-прававых актаў

27 августа 2019

Пытанні, важныя для бізнесу і інвестараў, сёння абмеркавалі ў Прэзідэнта.  Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам адразу двух віцэ-прэм'ераў - Уладзіміра Дворніка і першага намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.

Урад прапаноўвае ўнесці карэкціроўкі ў заканадаўства, што датычыцца агарнай палітыкі і ліцэнзавання. Так, прапаноўваецца спрасціць парадак аказання спонсарскай дапамогі. Гэта дазволіць стварыць спрыяльныя ўмовы для прыцягнення інвестыцый у АПК. Змяненні ў пытаннях ліцэнзавання накіраваныя на ліквідацыю залішняга рэгулявання. 

Таксама ішла размова наконт фінансавых вынікаў правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Гэтая спартыўная падзея стала сур'ёзным іміджавым праектам для Беларусі, а таксама паспрыяла развіццю спартыўнага руху і кансалідацыі людзей.