Аляксандр Лукашэнка і Джордж Холінгберы абмеркавалі перспектывы беларуска-брытанскіх адносін

21 июня 2019

У Палацы Незалежнасці сёння  насычаны перагаворны дзень. Перспектывы беларуска-брытанскіх адносін абмеркавалі з міністрам па гандлёвай палітыцы Вялікабрытаніі. Аляксандр Лукашэнка і Джордж Холінгберы  сышліся ў меркаванні, што краіны могуць зрабіць значна больш у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. У Беларусі і Вялікабрытаніі ёсць патэнцыял для паглыбленага ўзаемадзеяння ў  здабываючай, хімічнай і металургічнай прамысловасці, у інавацыях і навуцы. Лондан  апошнія некалькі гадоў імкнецца дыверсіфікаваць свае эканамічныя сувязі і актыўней стаў працаваць з беларускім урадам і бізнесам.