Прэзідэнт з рабочым візітам у Сочы

7 декабря 2019
Сённяшні дзень пройдзе пад знакам беларуска-расійскага партнёрства. Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам знаходзіцца ў Расіі. Самалёт Кіраўніка дзяржавы літаральна паўгадзіны таму прызямліўся ў Сочы. 

У парадку перагавораў - эканамічны блок пытанняў 


Тут у другой палове дня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Перагаворы пройдуць у рэзідэнцыі  Бачароў Ручай. Асноўнай тэмай абмеркавання стануць  ключавыя моманты двухбаковых адносін, у тым ліку перспектывы паглыблення інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. У парадку дня выключна эканоміка, а менавіта: дарожныя карты, інвестыцыйныя праекты, нафтагазавыя пытанні. Адметна, што беларуска-расійскія перамовы праходзяць напярэдадні 20-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Падрабязнасці ўжо ў наступных выпусках.