"Дынама" рыхтуецца да вырашальнага для сябе матчу ў еўракубкавай кампаніі

3 августа 2017

Адыграць два мячы. Мінскае "Дынама" рыхтуецца да вырашальнага для сябе матчу ў еўракубкавай кампаніі. У сустрэчы ў адказ трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць кіпрскага АЕК камандзе Сяргея Гурэнкі трэба забіваць як мінімум двойчы і не прапускаць, каб перавесці гульню ў дадатковы час. Прамы эфір са стадыёна "Трактар" у 17:55. У першым матчы, нагадаем, перамаглі кіпрыёты.