Прэзідэнт правёў нараду на тэму процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў

9 апреля 2016

Прынятыя ў Беларусі сістэмныя меры ў сферы процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў дазволілі пераламіць сітуацыю ў лепшы бок, аднак падставы для насцярожанасці захоўваюцца.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе на тэму процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў. Прэзідэнту далажылі аб выкананні даручэнняў па барацьбе з незаконным абаротам наркатычных рэчываў. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, неабходна прааналізаваць сітуацыю і вызначыць, якія дадатковыя рашэнні патрэбныя ў сувязі з гэтай праблемай. Супакойвацца пакуль рана. Беларусь не ізаляваная ад астатняга свету, і наркапагроза застаецца.

Па выніках нарады Кіраўнік дзяржавы выказаўся за тое, каб умовы адбывання пакарання для асуджаных за нарказлачынствы былі больш жорсткімі. Пры неабходнасці з гэтымі мэтамі даручана адкарэкціраваць дзеючую нарматыўную базу. Адначасова Прэзідэнт выступае за індывідуальны падыход пры вызначэнні меры пакарання (у залежнасці ад цяжару злачынства).