У Беларусі прадаўжаецца праверка боегатоўнасці воінскіх часцей і злучэнняў

13 апреля 2014

Зараз батальён 38 асобнай брыгады выконвае запланаваныя заняткі. Са ўчарашняга дня, акрамя агнявой і тактычнай вучобы, салдаты праходзяць курс фізічнай падрыхтоўкі. Асаблівая ўвага - трэніроўкам ва ўмовах імітацыі баявых дзеянняў.


Праверка боегатоўнасці ў такіх умовах дапамагае салдатам лепш вывучыць ваенную справу. А марш-кідкі дазваляюць выявіць недахопы і правесці працу над памылкамі.