Прэзідэнт прыняў з дакладам Прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова

22 января 2015

Урад Беларусі ў новым годзе павінен арыентавацца на матэрыяльную вытворчасць і экспарт тавараў. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў з дакладам Прэм'ер-міністра краіны Андрэя Кабякова. Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць адыходу ад кабінетнага стылю працы і захаванне дасягнутай летась перавагі ў росце прадукцыйнасці працы над зарплатай. Падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Прэзідэнт таксама закрануў тэму размеркавання арэнднага жылля і пытанне продажу легкавых аўтамабіляў "Джылі".

Прэм'ер-міністр таксама звярнуў увагу і на тое, што добры эфект далі тыя галіны, у якіх была праведзеная мадэрнізацыя. У прыватнасці, дрэваапрацоўка, цэлюлозна-папяровая галіна, хімічная прамысловасць. Што датычыцца складскіх запасаў, дык па выніках года яны апынуліся вышэйшымі за запланаванае. 

Адразу ж пасля гутаркі з прэм'ер-міністрам Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй Камітэта дзяржкантролю Леанідам Анфімавым. Падрабязнасці гэтай гутаркі ў нашых вячэрніх выпусках.