Прэзідэнт прыняў напярэдадні з дакладам кіраўніка Следчага камітэта

22 февраля 2019

Раскрыць злачынства і знайсці рэальнага злачынца, а не перакласці адказнасць за зробленае на невінаватага чалавека ў пагоні за справаздачнасцю. На гэтым зрабіў акцэнт Прэзідэнт, прымаючы напярэдадні з дакладам кіраўніка Следчага камітэта.

Аляксандр Лукашэнка ўважліва сочыць за працай самага маладога ведамства краіны. Яно было створана ў выніку сур'ёзнай рэформы праваахоўных структур і змагло стаць магутным фільтрам ад несправядлівасці. Сярод галоўных тэм, якія агучыў Іван Наскевіч, - расследаванне крымінальных спраў, што знаходзяцца на асабістым кантролі Аляксандра Лукашэнкі. Летась колькасць заяў, якія паступілі ў следчыя органы, узрасла больш як на 10 працэнтаў. Пры гэтым колькасць узбуджаных крымінальных спраў скарацілася. Гэта вынік працы па недапушчэнні фактаў неабгрунтаванага крымінальнага праследавання.

У цэлым у 2018 годзе ўзровень злачыннасці знізіўся на тры працэнты. Скарачаецца знешняя дэбіторская запазычанасць, прычым удалося спыніць працэс стварэння ашуканскіх схем у гэтай сферы. Вынікі года Прэзідэнту напярэдадні далажыў генеральны пракурор Беларусі. Нягледзячы на станоўчую дынаміку, ёсць яшчэ шэраг пытанняў, якія патрабуюць увагі Кіраўніка дзяржавы і адзінага комплекснага падыходу па іх вырашэнні. А таму Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць у хуткім часе нараду з усім сілавым блокам краіны - ад арміі да Следчага камітэта.