Прэзідэнт асабіста азнаёміўся з ходам будаўніцтва Беларускай АЭС

9 октября 2015

Работы на будаўніцтве Беларускай АЭС вядуцца ў строгай адпаведнасці з графікам. Пра гэта сёння далажылі Прэзідэнту падчас наведвання пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся пытаннямі бяспекі і звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пры ўзвядзенні БелАЭС не варта спяшацца. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што падчас усіх работ выконваецца строгі рэгламент якасці. Узвядзенне першага энергаблока павінна завяршыцца ў 2018 годзе, другога - у 2020. Зараз ідуць работы на асноўных будынках і будынках 1-га і 2-га энергаблокаў, а таксама дапаможных аб'ектах электрастанцыі. У наступным годзе плануецца пачаць мантаж ядзернага рэактара, турбіны і парагенератараў. Тады ж плануецца асноўная пастаўка абсталявання. Пасля экскурсіі Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з жыхарамі Астраўца, будаўнікамі і будучымі супрацоўнікамі Беларускай АЭС. Падрабязнасці ў наступных выпусках.