Прэзідэнт прымае ўдзел у святкаванні тысячагоддзя Брэста

6 сентября 2019

Урачыстая цырымонія адкрыцця Заходняга абходу Брэста

У гэты асаблівы для горада дзень Кіраўнік дзяржавы, вядома ж, прыехаў у Брэст. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Заходняга абходу. Яго будаўніцтва стала маштабным праектам. Прэзідэнт праехаў на аўтобусе па новым пуцеправодзе і ацаніў зробленае. Тут сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, якія ўзводзілі сучасную транспартную развязку. Яна разлічана на чатырохпалосны рух і не толькі аптымізуе транспартныя патокі,  але і створыць новыя магчымасці  для транзіту. Як запэўніваюць праекціроўшчыкі, развязка павінна поўнасцю  ліквідаваць  заторы на чыгуначных пераездах. Будаўнікам удалося аптымізаваць выдаткі і значна сэканоміць. Рэалізацыя гэтага праекта пацвярджае: беларускім спецыялістам усё па сілах! 


А. Лукашэнка: абсалютна ўсё змянілася

Тысячагадовы юбілей стаў добрай магчымасцю прывесці Брэст у парадак і добраўпарадкаваць яго. Па словах Прэзідэнта, відаць, як змяніўся абласны цэнтр. Без падтрымкі на вышэйшым узроўні гэта  наўрад ці  было б магчымым. Падчас зносін будаўнікі дзякавалі Аляксандру Лукашэнку за садзейнічанне. У падарунак Кіраўніку дзяржавы паднеслі макет Заходняга абходу  як напамінак - вось на што здольныя беларусы! Прэзідэнт прыняў удзел і  ва ўрачыстасцях у цэнтры горада. Звяртаючыся да тых, хто прыйшоў на свята, Аляксандр Лукашэнка так і сказаў: "Гісторыя Брэста - набытак усёй краіны! Яго сучаснае аблічча - падстава для агульнага гонару". На канцэрце ў цэнтры горада ў якасці падарунка жыхарам Аляксандр Лукашэнка паднёс унікальны экзэмпляр Берасцейскай (або так званай Радзівілаўскай) Бібліі. Гэта каштоўнае выданне 1563 года, аддрукаванае ў Брэсце - у першай друкарні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Рэліквію будуць захоўваць у мясцовым музеі, каб яе мог убачыць кожны.


А. Лукашэнка наведаў Брэсцкую крэпасць

У атмасферы ветласці і гасціннасці святочнага Брэста асабліва на гэтай зямлі, якая першай сустрэла фашысцкі ўдар, адчуваецца ўсеагульная падзяка. Штогод цытадэль Брэсцкай крэпасці наведваюць паўмільёна чалавек: турысты, дзеці, праўнукі тых, хто мужна ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, падарыў Перамогу цаной уласнага жыцця. Кветкі  і схіленыя галовы ля манумента -  даніна памяці і ўдзячнасць  за той ратны подзвіг, дзякуючы якому мы, новае пакаленне беларусаў, можам жыць у мірнай і незалежнай краіне.


Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў

Кіраўнік дзяржавы сёння таксама адказаў на пытанні журналістаў. Падстава, безумоўна, святочная, і хочацца больш гаварыць аб прыемным. Але закранулі і няпростыя тэмы. Нягледзячы на ўсе ператварэнні ў горадзе, шмат пытанняў выклікае будаўніцтва акумулятарнага завода. Тэма, якая ўжо не адзін месяц у негатыўным ключы фігуруе ў СМІ, паспела абрасці чуткамі. Вядома, не рэагаваць Прэзідэнт не можа, тым больш гэта датычыцца інтарэсаў людзей і  экалогіі. У зносінах з прэсай закранулі пытанні міжнароднай палітыкі - у прыватнасці, супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі. Тут  нязменны курс на шматвектарнасць. Гаворачы  пра маючую адбыцца спартыўную падзею - лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для Беларусі магчымасць прыняць такія спаборніцтвы - падстава для гонару.