Аляксандр Лукашэнка пацвярджае курс на развіццё цесных адносін з Венесуэлай

28 ноября 2017

Рэалізацыя дарожнай карты супрацоўніцтва Мінска і Каракаса пачнецца ў наступным годзе. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы Рыкарда Менендэсам. Беларускі лідар мае намер прытрымлівацца курсу на развіццё двухбаковых адносін і анансаваў свой візіт у Венесуэлу ў наступным годзе.

Беларусь і Венесуэла наладзілі доўгатэрміновыя гандлёва-эканамічныя і кааперацыйныя сувязі. Створана некалькі сумесных прадпрыемстваў па выпуску аўтамабіляў, трактароў, здабычы нафты, газіфікацыі. Па беларускай тэхналогіі ў Венесуэле арганізавана вытворчасць дарожна-будаўнічай тэхнікі, адкрыты найбуйнейшы ў Лацінскай Амерыцы цагельны завод, пабудаваныя сотні тысяч квадратных метраў жылля.