Прэзідэнт патрэбаваў не зацягваць тэрмінаў маючай абыцца пасяўной кампаніі

17 марта 2015

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка патрэбаваў не зацягваць тэрмінаў маючай адбыцца пасяўной кампаніі. Такое даручэнне Кіраўнік дзяржавы даў, прызначаючы новых кіраўнікоў шэрагу раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей. У Цэнтральнага раёна сталіцы з гэтага часу жаночы твар - яго адміністрацыю ўзначаліла Ганна Мацельская. Ад новых кіраўнікоў Кіраўнік дзяржавы чакае шматлікага, перш за ўсё, у сельскай гаспадарцы.

Навядзенне парадку, не толькі на зямлі, - яшчэ адна тэма гутаркі з кіраўнікамі. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, сфера ЖКГ будзе падвергнута дэталёваму вывучэнню па аналогіі з будаўнічай галіной. Яшчэ адно даручэнне - да 9 Мая гарады і вёскі павінны быць прыведзеныя ў ідэальны парадак.