Прэзідэнт ацаніў абноўленыя цэхі "Камволя"

8 декабря 2017

Акцэнт - на далейшае развіццё, а ў цэлым - станоўчая ацэнка мадэрнізацыі "Камволя". Сёння Прэзідэнт Беларусі наведаў найбуйнейшае прадпрыемства па вытворчасці тэкстылю.

Сёлета "Камволь" завяршыў мадэрнізацыю і ўпершыню за некалькі гадоў пачаў атрымліваць прыбытак. Рэнтабельнасць новай прадукцыі - каля 6%. Зараз яна зможа скласці канкурэнцыю не толькі на расійскім рынку: у распрацоўцы - Азіяцкі рэгіён і краіны Еўрасаюза. Прэзідэнт ацаніў абноўленыя цэхі і азнаёміўся з тэхналогіямі, якія дазваляюць атрымаць прадукт высокай якасці, і распавёў аб перспектывах развіцця вытворчасці. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што гэта толькі пачатак вялікага шляху для тэкстыльнага прадпрыемства.

На "Камволі" працуюць 700 чалавек, і сёння Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з працоўным калектывам. Акрамя ўнутраных пытанняў, супрацоўнікаў прадпрыемства цікавілі і актуальныя падзеі, у тым ліку - спартыўныя скандалы вакол удзелу Расіі ў маючых адбыцца Алімпійскіх гульнях.

Нагадаем, адраджаць стратную вытворчасць пачалі ў канцы 2012-га. Прынцыповае рашэнне прыняў Кіраўнік дзяржавы. Мадэрнізацыя каштавала больш як 110 мільёнаў долараў. На гэтыя грошы было закуплена амаль 300 адзінак самага сучаснага абсталявання.