Абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне "Снежны снайпер" прайшоў у Гомелі

19 января 2019

Абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў у Гомелі. За права прадставіць рэгіён у рэспубліканскім фінале тры дні змагаліся больш за 300 школьнікаў з усяго рэгіёну. Першымі на старт выйшлі самыя маленькія - узрост спартсменаў 10-12 гадоў. Яны прайшлі тры кругі па 600 метраў з двума агнявымі рубяжамі.

Спаборніцтвы "Снежны снайпер" праводзяць у трох узроставых катэгорыях. Па выніках абласнога этапу сфарміруюць зборную вобласці, якая адправіцца на рэспубліканскія спаборніцтвы. Яны пройдуць у лютым у Раўбічах.