Прэзідэнт аб'явіў вымову губернатарам Віцебскай і Магілёўскай абласцей

20 марта 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў вымову губернатарам Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Да дысцыплінарнай адказнасці за незабеспячэнне  выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы аб своечасовай выплаце заработнай платы прыцягнуты  Старшыня Віцебскага абласнога выканкама Мікалай Шарстнёў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі. 

Адпаведнае распараджэнне падпісана беларускім лідарам.