Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніком МУС крымінагенны стан і сітуацыю ў хакеі

22 мая 2018

Крымінагенны стан і сітуацыя ў хакеі - гэтыя тэмы сталі асноўнымі на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з кіраўніком МУС. Аляксандра Лукашэнку цікавіла, як складваецца сітуацыя ў сферы барацьбы са злачыннасцю. У цэлым у МУС канстатуюць: трымаецца пазітыўны трэнд. Сёлета на 7 % знізілася колькасць злачынстваў і здарэнняў. Не дапушчана росту колькасці асабліва цяжкіх учынкаў. Не дапушчана ўскладнення сітуацыі ў грамадскіх месцах. Сёлета не ўдалося пераадолець негатыў на дарогах - паказчыкі аварыйнасці растуць. Не нашмат, але больш стала ДТЗ і загінуўшых. Асобна спыніліся падчас даклада на тэме барацьбы з наркотыкамі.

Тыдзень таму нацыянальная зборная Беларусі пацярпела фіяска на чэмпіянаце свету ў Даніі і пакінула эліту. Касцяк галоўнай каманды краіны складаюць гульцы мінскага "Дынама", наглядальны савет якога якраз і ўзначальвае Ігар Шуневіч.

Падрабязнасці сустрэчы ў нашых наступных выпусках.