Прэзідэнт звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і парламента

19 апреля 2019

Зарплаты, цэны, дабрабыт народа, а таксама знешняя палітыка, суверэнітэт і галоўныя арыенціры для ключавых галін эканомікі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і парламента, у якім расставіў прыярытэты развіцця дзяржавы на найбліжэйшы час і даў шэраг дакладных даручэнняў, як захаваць і прымножыць тое, чаго ўжо дасягнула Беларусь. Тры слупы ўпэўненага курсу краіны: дабрабыт народа, міралюбная знешняя палітыка і нацыянальная бяспека. А падмурак паспяховай дзяржавы - моцная эканоміка, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Эканоміка і надалей будзе будавацца на аснове развіцця буйных прадпрыемстваў і вытворчасцяў. У краіне за апошнія гады мадэрнізавана больш як 500 прамысловых прадпрыемстваў. Створаны новыя высокатэхналагічныя рабочыя месцы. Разам з тым выкананне асобных праектаў зацягваецца.

Зарплаты. Цэны. Магчымасць зарабіць. А таксама пенсіі. На гэтым таксама асобна спыніўся Кіраўнік дзяржавы. У прыватнасці, даручыў ураду падрыхтаваць праекты рашэнняў аб павелічэнні пенсій сёлета. Што да інфляцыі, яе неабходна ўтрымліваць у межах 5 %. А рост цэн (асабліва па адчувальных пазіцыях) павінен выклікаць неадкладную рэакцыю ўрада і мясцовай улады. Яшчэ адна ключавая тэма – маючыя адбыцца выбарчыя кампаніі. Выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі адбудуцца сёлета, а прэзідэнцкія ў 2020 годзе ў строгай адпаведнасці з законам.

Прэзідэнт выказаў сваё стаўленне да карупцыі. Даў даручэнне Генеральнай пракуратуры падрыхтаваць комплекс мер па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія яе спараджаюць. Беларускі лідар даў таксама шэраг даручэнняў па развіцці розных галін эканомікі, у тым ліку аграпрамысловага комплексу. Задачы прагучалі па навядзенні парадку на зямлі і азеляненні беларускіх гарадоў, а таксама па ўдасканаленні сістэмы адукацыі і кадравай палітыкі, прыцягненні ў ключавыя для краіны напрамкі моладзі, вопытных і кваліфікаваных кадраў. У цэнтры ўвагі таксама дэмаграфічная бяспека краіны, медыцына і ўкараненне найноўшых тэхналогій. Шэраг пытанняў узняты дэпутатамі таксама ў зносінах з Кіраўніком дзяржавы. Прэзідэнт традыцыйна адказаў на пытанні.