Сёння - Сусветны дзень без аўтамабіля

22 сентября 2017

Разам з 40 краінамі ў акцыі ўдзельнічае і Беларусь. Сёння грамадзянам, якія клапоцяцца пра навакольнае асяроддзе, прапаноўваюць адмовіцца ад асабістага аўтатранспарту. Толькі ў сталіцы ў гэты дзень чакаецца паніжэнне шкодных выкідаў у атмасферу да 300 тон. Для ўладальнікаў аўтамабіляў праезд на грамадскім транспарце ў сталіцы сёння бясплатны. Для гэтага ўсяго толькі трэба прад'явіць вадзіцельскае пасведчанне і тэхпашпарт. А веласіпедыстаў чакае вітамінавы зарад. Да 10:30 раніцы іх будуць частаваць фруктамі.