Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Расію

23 июня 2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт Кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Плануецца, што заўтра Кіраўнік дзяржавы разам з сынамі будзе прысутнічаць у Маскве на ваенным парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Ён адбудзецца на Краснай плошчы, дзе збяруцца таксама лідары Узбекістана, Босніі і Герцагавіны, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Сербіі. Традыцыйныя святкаванні 9 Мая ў Расіі былі адменены з-за эпідэміі каранавіруса і ўведзеных каранцінных мер. І хоць сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 у саюзнай краіне яшчэ напружаная, расійскія ўлады вырашылі правесці парад 24 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень адбыўся легендарны парад пераможцаў 1945 года. Апроч расійскіх вайскоўцаў, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі 13 дзяржаў, у тым ліку парадны разлік з Беларусі. Нашу краіну прадставяць вайскоўцы зводнай роты ганаровай варты. 

У Мінску святая традыцыя не была парушана і, нягледзячы на крытыку, Беларусь правяла ваенны парад пераможцаў менавіта 9 Мая.