Палац мастацкай гімнастыкі ў Мінску адзначае 5-гадовы юбілей

6 марта 2023

Прыгажосць і грацыя ў сталічным Палацы мастацкай гімнастыкі. У выхадныя адбыўся Адкрыты рэспубліканскі турнір "Юная гімнастка".

Сам комплекс адзначыў першы юбілей. Роўна пяць гадоў таму ён быў афіцыйна адкрыты. З нагоды свята лепшыя работнікі атрымалі граматы і пачулі ў свой адрас словы падзякі за выдатную працу, таксама былі ўзнагароджаны пераможцы спаборніцтваў "Юная гімнастка".