Прэзідэнт і кіраўнік МУС абмеркавалі крымінагенны стан і сітуацыю ў хакеі

22 мая 2018

Крымінагенны стан і сітуацыя ў хакеі. Гэтыя тэмы сталі асноўнымі падчас сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком МУС Ігарам Шуневічам.

Аляксандра Лукашэнку цікавіла, як складаецца сітуацыя ў сферы барацьбы са злачыннасцю. У цэлым у МУС канстатуюць - трымаецца пазітыўны трэнд. У 2018 году колькасць зарэгістраваных злачынстваў і здарэнняў ідзе на спад, паводле статыстыкі - мінус сем працэнтаў. Не дапушчана росту колькасці здзейсненых асабліва цяжкіх злачынстваў і ўскладнення становішча ў грамадскіх месцах. У 2018 годзе пакуль не ўдалося пераадолець негатыў на дарогах - паказчыкі аварыйнасці растуць. Ненамнога, але больш стала ДТЗ і загінуўшых у іх людзей. Асобна спыніліся падчас даклада на тэме барацьбы з наркотыкамі. На думку Прэзідэнта, адказнасць спажыўцоў і пастаўшчыкоў псіхатропаў павінна быць строга дыферэнцыяваная.

Паводле слоў міністра, у пэўнай меры ўжо існуе дыферэнцыяцыя адказнасці. Адпаведны артыкул Крымінальнага кодэкса размяжоўвае саставы злачынства.

За кожны ўчынак - прымяенне або збыт наркотыкаў - прадугледжана асаблівая адказнасць - ад ніжэйшай да высокай. З пазапраўнага абароту сёлета выключана амаль паўсотні кілаграмаў наркатычных сродкаў і псіхатропаў. Як паведаміў міністр унутраных спраў, праваахоўнікі адэкватна рэагуюць на наркатычную пагрозу, якая ўзрасла. У выніку прынятых жорсткіх мер зафіксавана паніжэнне злачынстваў у гэтай сферы.

Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі:

"Мой даклад быў заснаваны на статыстыцы, якая гаворыць аб тым, што мы змаглі шляхам жорсткіх, дзесьці неардынарных прававых і практычных мер паменшыць наркапагрозу ў краіне, прычым значна. Яе вывелі на такі ўзровень, які дазваляе гаварыць аб тым, што мы адэкватна адрэагавалі на выклікі і пагрозы, створаныя наркаэкспансіяй у нашай дзяржаве".

І яшчэ адна тэма, якую Прэзідэнт і Ігар Шуневіч не змаглі абысці, - гэта хакей. Тыдзень таму нацыянальная зборная пацярпела фіяска на чэмпіянаце свету ў Даніі і пакінула эліту. Касцяк галоўнай каманды краіны складаюць гульцы мінскага "Дынама", наглядальны савет якога як раз і ўзначальвае міністр МУС.

Таму Прэзідэнта цікавіла, як далей будзе развівацца клуб. Ігар Шуневіч праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб працы мінскага "Дынама" ў наступным сезоне, камплектаванні каманды і трэнерскага штаба, перспектывах падрыхтоўкі гульцоў для зборнай краіны.

Адна з праблем айчыннага хакея - падрыхтоўка галкіпераў. На думку Шуневіча, трэба выхоўваць сваіх варатароў. І гэта сур'ёзная задача ў першую чаргу для федэрацыі. Зараз хакейнае міжсезонне - самы час для абмеркавання саставу і стратэгіі беларускага прадстаўніка ў КХЛ. Вялікая размова і рашэнні аб развіцці беларускага хакея яшчэ наперадзе. Сёння выпрацоўваецца новая тактыка і методыка ацэнкі вынікаў і падрыхтоўкі хакеістаў.