Беларусь і Іран заўтра адзначаць 25 гадоў дыпламатычных адносін

17 марта 2018

Беларусь і Іран - чвэрць стагоддзя дыпламатычных адносін. Знакавую дату краіны адзначаць ужо заўтра.

За гэты час бакі паказалі высокі ўзровень узаемаразумення ў сферы палітычнай, што прывяло да з'яўлення сур'ёзных праектаў і ў эканамічным кірунку.

Мастафа Авейсі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі: "Гандлёва-эканамічны - адзін з найважнейшых аспектаў. Тут можна адзначыць, што супрацоўніцтва ішло заўсёды. Так, бывалі моманты запаволення тэмпаў, але агульная тэндэнцыя заўсёды была ўзыходнай. Ёсць патрэбнасці, якія мы дапамагаем адно аднаму папоўніць, ёсць і патэнцыял. Вельмі важна геапалітычнае становішча. Іран - у рэгіёне Персідскага заліва, Беларусь - у цэнтры Еўропы. Мы заўсёды гэта ўлічваем".

Аб важнасці абмену візітамі, высакакласных спецыялістах і новай эры ў ірана-беларускіх адносінах - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі Мастафа Авейсі. Эксклюзіўнае інтэрв'ю - у нядзелю ў "Галоўным эфіры".