Прэзідэнт: Дэмакратыі і свабоды ў Беларусі ніколькі не менш, чым у іншых краінах

31 мая 2019
Дэмакратыі і свабоды ў Беларусі ніколькі не менш, чым у іншых краінах. Пра гэта заявіў Прэзідэнт падчас сустрэчы з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў замежных дзяржаў у Палацы Незалежнасці.

Восем арбітраў з Еўропы і Азіі абмеркавалі з Аляксандрам Лукашэнкам усе пытанні, якія іх цікавілі, у тым ліку і галоўны закон нашай краіны. Сёлета яму спаўняецца дваццаць пяць гадоў. У аснове нашай Канстытуцыі - вопыт і іншых дзяржаў, у прыватнасці, ЗША, Германіі і Францыі. Аднак сёння гэтыя краіны перажываюць палітычныя крызісы, якія выкліканыя і непаваротлівасцю закона. У ФРГ гэта нелегалы, у Пятай рэспубліцы - "жоўтыя камізэлькі", якія патрабуюць фундаментальных змен у заканадаўстве краіны. Беларусь не можа сабе дазволіць неапраўданую рызыку, таму кожны крок, ці то эканоміка, гандаль або палітыка, павінен быць вывераным. Тым больш калі справа датычыцца Канстытуцыі.

Ніякіх закрытых тэм: у сяброўскай атмасферы Кіраўнік дзяржавы адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі замежных гасцей. Але асноўны момант - развіццё ключавога для любой краіны дакумента, які, вядома, мае патрэбу і ў дапрацоўцы. 25 гадоў таму, калі ў краіне быў калапс, трэба было захаваць дзяржаву, забяспечыць грамадзянам хоць бы мінімальную зарплату і магчымасць купіць прадукты. Сёння свет і грамадства імкліва змяняюцца. Рытм XXI стагоддзя ўлічваюць і канстытуцыйныя суды. Так, сярод удзельнікаў сустрэчы - прадстаўнікі Азербайджана, Расіі, Чэхіі і Венецыянскай камісіі. Гэты еўрапейскі інстытут займаецца вывучэннем законаў у краінах Еўропы, а таксама Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Беларусь ужо з 1994 года актыўна супрацоўнічае з арганізацыяй. За гэты час зрабілі многае, але яшчэ больш працы зрабіць трэба ў будучыні.

Сустрэчы з Прэзідэнтам для кіраўнікоў міжнародных судоў папярэднічала вялікая канферэнцыя ў Мінску. Мэта маштабнага мерапрыемства - распрацоўка новага падыходу і дапрацоўка прававога поля розных краін. Абмеркавалі эксперты і беларускую Канстытуцыю - як ёй далей развівацца  і як рухацца ў гэтым ключы іншым дзяржавам. Толькі сумеснымі высілкамі можна ўмацаваць канстытуцыйнае правасуддзе і ў кожнай краіне па асобнасці, і на кантыненце ў цэлым, лічаць эксперты.