Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з Сулейманам Керымавым

20 мая 2013
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з членам Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, акцыянерам Уралкалія Сулейманам Керымавым. Бакі абмеркавалі пытанні сумесных дзеянняў на рынку калійных угнаенняў і перспектывы супрацоўніцтва. Паводле слоў беларускага лідара, у цяперашніх умовах пры рэалізацыі гатовай прадукцыі кампаніям неабходна прытрымвацца адзіных падыходаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта пазіцыя беларускай дзяржавы, якую падзяляюць усе, пачынаючы ад кіраўніка кампаніі, якая вырабляе калійныя ўгнаенні, і да Прэзідэнта. Таксама Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гатовы выслухаць любыя прапановы расійскага боку ў рамках дадзенай канцэпцыі.