Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з губернатарам Санкт-Пецярбурга

27 ноября 2014

Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку засмучаюць паводзіны Расіі ў дачыненні да абмежавання паставак беларускай прадукцыі. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам. Акрамя двухбаковага супрацоўніцтва па курсе "Мінск - Піцер", бакі ў цэлым абмеркавалі пытанні беларуска-расійскага партнёрства. Прэзідэнт канстатаваў станоўчую тэндэнцыю ў гандлі.

Свой візіт дэлегацыя Расіі пачала з гістарычнай памяці. Губернатар Санкт-Пецярбурга па традыцыі ўшанаваў памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай Вайны - усклаў вянок да манумента Перамогі.