Прэзідэнт Беларусі ўручыў дыпломы дактароў навук і атэстаты прафесараў

24 января 2014
Захаванне нацыянальнага набытку і прарыўныя адкрыцці ў медыцыне і сельскай гаспадарцы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара беларускім навукоўцам. Сёння ў нашай краіне дзейнічае праграма ўдасканалення навуковай сферы, якая прадугледжвае паэтапную мадэрнізацыю. На думку Аляксандра Лукашэнкі, яе далейшая рэалізацыя дазволіць не толькі прывесці ў адпаведнасць арганізацыйную структуру галіны, але і стане свайго роду гарантам правядзення прагрэсіўных даследаванняў.

Дыплом доктара і атэстат прафесара ў Беларусі - гэтае сведчанні высокай навуковай кваліфікацыі, што прызнаюцца ва ўсім свеце. Летась 39 чалавек сталі дактарамі і звыш 500 - кандыдатамі навук. Каб гэтыя лічбы павялічыліся ў разы, Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным павысіць эфектыўнасць сістэмы падрыхтоўкі кадраў, пачынаючы ад працы магістратуры і аспірантуры. Гаворка ідзе і пра ўзмацненне адказнасці навуковых кіраўнікоў і навуковых саветаў арганізацый за забеспячэнне практычнай значнасці даследаванняў.