Беларусь распрацоўвае стратэгію па вывядзенні айчыннай сельгаспрадукцыі ў федэральныя гандлёвыя сеткі ЗША. Працу над праектам вядзе Мінсельгасхарч сумесна з амерыканскімі калегамі. З візітам у ЗША знаходзіцца беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам. Запланаваныя сустрэчы з намміністра сельскай гаспадаркі ЗША, прадстаўнікамі бізнесу і гандлёвых кампаній. Бакі абмяркуюць пашырэнне паставак беларускай прадукцыі на амерыканскі рынак, а таксама навучанне нашых спецыялістаў на базе амерыканскіх ВНУ і ферм. За мінулы год прадпрыемствы Мінсельгасхарча экспартавалі ў ЗША тавараў на суму больш як два з паловай мільёны долараў. Гэта амаль удвая больш, чым у 2013 годзе.
Беларускіх тавараў у ЗША стане больш
18 мая 2015