Прэзідэнт Беларусі ў фармаце відэаканферэнцыі правёў перамовы з кіраўніком Малдовы

4 мая 2020
Прэзідэнт Беларусі толькі ўжо ў фармаце відэаканферэнцыі правёў перамовы з кіраўніком Малдовы. Такія зносіны адбыліся па ініцыятыве Ігара Дадона. 
Шмат, вядома, у гэты час малапрыемных навін, але гэтыя майскія дні асабліва прымушаюць задумацца пра сапраўдную каштоўнасць жыцця, успомніць ратны подзвіг нашых герояў і значнасць пераможнага дня, які 75 гадоў таму падарыў нам будучыню. Таму і размову абодва лідары пачалі з цёплых узаемных віншаванняў з нагоды блізкага свята - юбілею Перамогі. 
Аляксандр Лукашэнка расказаў калегу, што ў нашай краіне да парада і ўсіх спадарожных мерапрыемстваў падыходзяць вельмі сур'ёзна ў плане бяспекі. Абмеркавалі лідары і саміт ЕАЭС. Ён запланаваны на другую палову мая ў Мінску. У цэлым, нягледзячы на анлайн-фармат,  актуальных тэм для абмеркавання было дастаткова. Аляксей Волкаў з падрабязнасцямі.

Беларусы рыхтуюцца да Дня Перамогі

75 гадоў Вялікай Перамозе. Да вялікага свята зусім нядоўга, здаецца, зараз яно важнае як ніколі для маральнага духу нацыі. Маўляў, тады ж атрымалі верх над карычневай чумой - нацызмам. Значыць, і з вірусамі звонку справімся. Але час такі, што і да парада патрэбен асцярожны падыход.
Квітнеючыя яблыні, цёплае вясновае надвор'е і пазітыўны настрой. Ветэраны прымаюць віншаванні, да манументаў  нясуць кветкі. Для беларусаў 9 Мая - асаблівае свята. З аднаго боку,  гэта неверагодная ўдзячнасць героям Перамогі, з другога - глыбокая памяць аб тых, хто змагаўся за наш мір. Наўрад ці ветэраны Вялікай Айчыннай уяўлялі, што праз 75 гадоў планета падзеліцца закрытымі межамі. Але такі зараз час. 
Ён вызначыў і фармат сённяшніх зносін двух прэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон гаварылі па відэасувязі. Тэма нумар адзін - юбілей Вялікай Перамогі. І да яго Беларусь, безумоўна, рыхтавалася. А як інакш? Бо захаваць памяць і гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай - найважнейшая задача ўжо нашага пакалення. Таму ніякія глабальныя сусветныя перыпетыі  не могуць стаць падставай, каб забыць або выкрасліць святочную дату з беларускага календара.

А. Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам Малдовы па відэасувязі 

Беларусь страціла ў Вялікай Айчыннай кожнага трэцяга. Спаленыя вёскі, разбураныя гарады, скалечаныя лёсы. Гэтая тэма  блізкая кожнай сям'і. Ва ўсіх кутках краіны  сотні мемарыялаў і помнікаў. А ветэраны - сапраўдныя героі нашага часу. І ваенны парад для іх - частка жыцця. Гэта заўсёды і ўспаміны, і слёзы радасці, і магчымасць пабачыць баявых таварышаў. Праўда, гэтым разам хай і па тэлевізары, але краіна скажа ім дзякуй. "Мы проста не можам не правесці парад 9 Мая", - гаварыў днямі Прэзідэнт. І гэта абсалютна ўзважанае рашэнне. Бо свята – ключавое для краіны.