Вікторыя Азаранка саступіла Петры Квітавай у матчы тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу

30 января 2019

Вікторыя Азаранка саступіла Петры Квітавай у матчы за выхад у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу. Стартавы сэт застаўся за чэшскай тэнісісткай, 6:2. У другой партыі спачатку ўсё ішло па сцэнарыі Квітавай, Азаранка прайгравала 1:5, але зрабіла неверагодны камбэк і здолела зраўнаваць лік, 5:5. Тэнісісткі дагулялі да тайбрэйка, у якім аднак перамогу святкавала Квітава, 7:3.