Прэзідэнт Беларусі разгледзеў кадравыя пытанні

15 марта 2017

Новыя асобы з'явіліся ва ўрадзе, дыпкорпусе, паліўнай сферы і мясцовай вертыкалі ўлады. Кіраўнік дзяржавы прызначыў Ірыну Касцевіч, у мінулым намміністра эканомікі, кіраўніком Міністэрства працы і сацабароны. Аляксандр Лукашэнка агучыў асноўныя задачы для ведамства - гэта забеспячэнне высокага ўзроўню занятасці ў краіне, стварэнне эфектыўнага рынку працы, павышэнне прыбыткаў насельніцтва і ўдасканаленне сістэмы абароны ўразлівых катэгорый грамадзян.

Акрамя таго, Прэзідэнт прызначыў сваім памочнікам - галоўным інспектарам па Мінску - Уладзіміра Карпяка. Асобы акцэнт - на сферу ЖКГ, развіццё ў сталіцы рэальнага сектара эканомікі і стварэнне рабочых месцаў. Лідар таксама даў згоду на прызначэнне Ігара Бузоўскага кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Узгадніў Аляксандр Лукашэнка і прызначэнне гендырэктараў кампаній нафтапрамысловага комплексу. Новыя кіраўнікі дыпмісій з'явіліся ў Кыргызстане і Японіі.