Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу са старшынёй савета дырэктараў кампаніі "Слаўкалій" Міхаілам Гуцэрыевым

9 июля 2019

Cёння Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй савета дырэктараў кампаніі "Слаўкалій" Міхаілам Гуцэрыевым. Пад патранатам расійскага бізнесмена ў краіне ажыццяўляецца шэраг дабрачынных праектаў - узвядзенне храма, школы. Але галоўнае дзецішча інвестара - будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната ў Мінскай вобласці. Падобны нацыянальны праект ажыццяўляецца і ў Петрыкаве. Беларусь ужо зараз з'яўляецца адным з лідараў у вытворчасці і рэалізацыі калійных угнаенняў. З уводам гэтых аб'ектаў краіна ўмацуе пазіцыі на сусветным рынку.