Уборка збожжавых набліжаецца да завяршэння

16 Жніўня 2019
Асвоіць засталося 15 % плошчаў. Вага каравая дадае, у засеках ужо амаль 5 мільёнаў 800 тысяч тон збожжа. У тройцы лідараў па намалоце Мінская, Брэсцкая і Гродзенская вобласці. Прычым сталічны рэгіён дасягнуў адзнакі  паўтара мільёна тон. Брэсцкаму засталося ўбраць крыху больш за 1 % плошчаў. У сярэднім ураджайнасць па краіне  32 цэнтнеры з гектара.