Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько

27 января 2020
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на выкананне задач, пастаўленых перад ведамствам. Адна з іх - падрыхтоўка пунктаў пропуску і мытнай службы да чэмпіянату свету па хакеі. Пройдзе ён у наступным годзе ў Мінску і Рызе, а вось летась ужо завяршылі будаўніцтва на латвійскай мяжы пагранперахода "Урбаны". Зрэшты, Кіраўніка дзяржавы цікавілі і іншыя пытанні. 

Сітуацыя на мытні

Мытныя органы ў 2019 годзе выявілі 47 000 правапарушэнняў і амаль чатырыста злачынстваў. З незаконнага абарачэння спецыялісты канфіскавалі больш як паўтоны наркотыкаў. Пашыраецца і праца Мытнага камітэта на міжнароднай арэне: падпісана 20 пагадненняў з Кітаем, ЗША, Уругваем, Украінай і Еўрапейскім саюзам аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. Дарэчы, аб інвестыцыях: за мінулы год 23 мільёны еўра ўклалі партнёры, у тым ліку з Пекіна, у паляпшэнне пунктаў пропуску.