Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з саветнікам па нацбяспецы ААЭ

7 ноября 2019

Прэзідэнт Беларусі сёння сустрэўся з саветнікам па нацыянальнай бяспецы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаянам. На сустрэчы абмеркавалі вынікі размовы, што адбылася напярэдадні. Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка праводзіў перамовы са спадчынным прынцам Абу-Дабі шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Бакі адзначылі прадукцыйнасць сустрэчы і абсалютную накіраванасць на аператыўную рэалізацыю ўсіх планаў. А яны па-сапраўднаму маштабныя і амбіцыйныя: тут і навука, і спорт, і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Сёння таксама абмеркавалі праекты, што ўжо рэалізуюцца, і перспектыўныя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго прымянення ў розных сферах. Нават сама прапанова азнаёміць беларускую дэлегацыю з узроўнем развіцця высокіх тэхналогій у Эміратах заслугоўвае асаблівай павагі.

Прэзідэнт падарыў шэйху Тахнуну бен Заіду аль-Нахаяну беларускія прысмакі і створаную па старажытнай тэхналогіі копію слуцкага пояса. Гэта ўжо традыцыйны знак увагі, які лішні раз падкрэслівае даверныя асабістыя адносіны і намер развіваць партнёрства.