Прэзідэнт Беларусі прыняў шэраг кадравых рашэнняў

27 марта 2019

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Міхаіл Русы вызвалены ад пасады намесніка прэм'ер-міністра. Уладзімір Даманеўскі - ад пасады старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Таксама ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі вызвалены Леанід Заяц. А на памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова ўскладзена выкананне абавязкаў старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта.