Прэзідэнт Беларусі прымае ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва

14 апреля 2016

Форум адкрыўся сёння ў Стамбуле. Толькі што мы атрымалі гэтыя кадры з Турцыі. Перад тым як сесці за стол перамоў, Рэджэп Эрдаган на правах гаспадара саміта асабіста сустракаў гасцей і ўдзельнікаў. На чырвонай дывановай дарожцы ён прывітаў і беларускага лідара. 

Пляцоўка саміта - добрая магчымасць для правядзення двухбаковых перамоў з лідарамі дзяржаў. Такія сустрэчы і запланаваныя ў рабочым графіку беларускага Прэзідэнта. У склад Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ўваходзяць больш як 50 краін - гэта мільярд чалавек! Беларусь і гэтая міжнародная структура маюць шмат у чым падобныя прыярытэты на міжнароднай арэне, падобныя погляды на сямейныя каштоўнасці, рэлігійную талерантнасць, устойлівае развіццё, правы чалавека. 

На саміце прайшла і традыцыйная цырымонія фатаграфавання. Гэты здымак стане гістарычным - бо такі прадстаўнічы форум збіраецца раз на тры гады. Яго ўжо завуць рэкордным па колькасці ўдзельнікаў. Палітыкі абмяркуюць актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня. Чакаецца, што сёння Аляксандр Лукашэнка выступіць на саміце з прамовай.