Наступствы цыклону "Барбара" ратавальнікі ліквідавалі за некалькі гадзін

28 декабря 2016

Паводле звестак Белэнерга, падача электрычнасці ў пацярпелых вёсках Капыльскага раёна адноўленая. Напярэдадні з-за непагадзі аказаліся абясточаныя адразу тры населеныя пункты Мінскай вобласці. Паведамленне паступіла каля 11 вечара.

Хуткасць парываў ветру напярэдадні дасягала 15 метраў за секунду. У выніку стыхіі некалькі дрэў упалі. Пашкоджаныя 8 машын, прыпаркаваных у дварах. У МНС паведамілі, што дрэвы ўпалі па праспекце Пушкіна ў сталіцы, а таксама на вуліцы Казінца і Каржанеўскага. Ніхто не пацярпеў.