Канцэрт да Дня маці

15 октября 2015

Дзяржава павінна дапамагаць бацькам у выхаванні дзяцей, але асноўная адказнасць у гэтым пытанні ляжыць на дарослых. Такое меркаванне сёння выказала старшыня Саюза жанчын і міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна падчас канцэрта, прысвечанага Дню маці. На беразе Нарачы ў зале аднаго з санаторыяў сабраліся мамы з усёй Мінскай вобласці. Усе яны ўжо выгадавалі выдатных спартсменаў, музыкантаў і артыстаў. І сёння спецыяльна для іх - творчасць ад іх дзяцей і, вядома ж, падарункі ад Беларускага саюза жанчын. Такія акцыі ў Тыдзень маці праходзяць па ўсёй краіне.

Мар'яна Шчоткіна, старшыня Беларускага саюза жанчын, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Калі дзяржава зацікаўленая ў тым, каб насельніцтва большала, большала першым чынам праз свае сем'і, каб нараджаліся свае дзеці, то, вядома, павінна быць падтрымка, але хачу адзначыць, што такой унікальнай падтрымкі, як у нашай дзяржаве, ні ў адной з краін, ні ў СНД, ні за мяжой. Таму што калі браць адначасовыя дапамогі, калі браць тры гады выплаты дапамогі на дзіця, калі браць увесь комплекс для сем'яў, то яна сапраўды ўнікальная".

Таксама сёння тут прагучала яшчэ адна заява: у нашай краіне расце колькасць сем'яў з двума дзецьмі і больш. Летась у паловы малышоў, якія з'явіліся на свет, ужо былі браты або сёстры. І калі ў 2009 годзе шматдзетных сем'яў у Беларусі было 69 000, то ўжо сёння іх 77 000.