Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Арменію

30 сентября 2019

Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Арменію, дзе адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Крыху больш за паўгадзіны  таму  борт нумар адзін прызямліўся  ў Ерэване. 

У Ерэване  сустрэча кіраўнікоў дзяржаў -  удзельнікаў ЕАЭС  пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Парадак дня ўключае  каля паўтара дзясятка пытанняў. Лідары будуць гаварыць пра эканамічнае ўзаемадзеянне, фінансавую палітыку, энергетыку, асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці і развіццё супрацоўніцтва з трэцімі краінамі. Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на саміце  акрэсліць пазіцыю Беларусі  па актуальных пытаннях узаемадзеяння дзяржаў у ЕАЭС і далейшым развіцці інтэграцыйнага аб'яднання.