Прэзідэнт Беларусі павіншаваў жаночую каманду па біятлоне з перамогай на Алімпійскіх гульнях

22 февраля 2018

Жаночую каманду па біятлоне з перамогай на Алімпійскіх гульнях павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы што напярэдадні мужчынскага свята нашы дзяўчаты-біятланісткі паднеслі выдатны падарунак усім мужчынам і ўсёй краіне. Кіраўнік дзяржавы таксама прыняў рашэнне аб прысваенні званняў "Заслужаны майстар спорту" Надзеі Скардзіне, Ірыне Крыўко і Дынары Алімбекавай. Усе 4 біятланісткі ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць".

Ужо заўтра адбудзецца цырымонія ўзнагароджання нашых пераможцаў. Прамую трансляцыю глядзіце на "Беларусь 5" і "Беларусь 1".