Вёска Федзькі. Невядомы раней факт пра Другую сусветную

7 сентября 2016

Эксклюзіў Агенцтва тэленавін. Невядомы раней факт пра Другую сусветную стаў даступны нашым карэспандэнтам. Пра вайну, у якой былі спаленыя тысячы беларускіх вёсак. Пры гэтым дакладнай лічбы знішчаных населеных пунктаў няма дагэтуль. З кожным годам трагічны спіс папаўняецца новымі назвамі. Адна з такіх - вёска Федзькі. Пра драматычны лёс населенага пункта і яе жыхароў - Алена Борматава.

Дарога да дома, якога няма. Штораз шлях па віцебскай трасе ў родныя месцы для заслужанага трэнера БССР Эдуарда Фядзько - душэўнае выпрабаванне. Ён добра памятае, калі войскі СС спальвалі яго родную вёску.

Ліліі Шалухінай - тады Яцук - было ўсяго 4. І гэта да іх у дом фашысты зганялі людзей. Вёску збіраліся спальваць тройчы. І штораз людзі развітваліся з жыццём. Гэты плач дагэтуль у памяці.

Сёння яна з цяжкасцю пазнае месца. Як апазнавальны знак - высокая ліпа. Яна расла за домам. Побач рэшткі фруктовых садоў.

Зялёны востраў з дзясяткамі пладовых дрэў пасярод калгасных палёў. Гэта і ёсць былая вёска Федзькі. Жыхары 17 з 26 хат насілі прозвішча Фядзько. У вёсцы была ўсяго адна вуліца. А сёння ўрадлівыя землі на месцы прысядзібных участкаў.

Яблыкі з дрэў знішчанай вёскі. Федзькі спалілі за некалькі дзён да вызвалення Беларусі. Усе 26 хат. Сёння пра населены пункт нагадваюць толькі рэшткі вясковых садоў. Федзькі паўтарылі лёс тысяч беларускіх вёсак, знішчаных у гады акупацыі. Але яе назвы і яе зямлі няма на могілкі спаленых вёсак у Хатыні.

Толькі цудам жыхароў вёскі Федзькі не расстралялі. Сёння ў жывых - некалькі чалавек. І толькі адзін мужчына. Менавіта ён стаў ініцыятарам стварэння мемарыяльнага знака ў памяць аб спаленай вёсцы. Яго ўстаноўкі Эдуард Фядзько дамагаўся шэсць гадоў.

Мемарыял усталявалі на мясцовых могілках. Аўтарам праекта выступіла дачка стваральніка Хатыні Леаніда Левіна Галіна. На пастаменце выбіты план вёскі. А побач з ім пасаджаны 26 дрэў у памяць аб усіх спаленых хатах.