Прэзідэнт Беларусі наведаў матч Швецыя - Канада

19 мая 2014

Чым бліжэй да развязкі, тым гарачэйшыя бітвы. Да канчатка групавой стадыі чэмпіянату свету па хакеі засталося ўсяго два дні. Учора матч Швецыя - Канада наведаў Прэзідэнт Беларусі. Раней Аляксандр Лукашэнка ўжо прысутнічаў на трыбуне падчас лядовых баталій на Мінск-Арэне, а ўчора глядзеў вялікі хакей на Чыжоўка-Арэне.


Канадцы абгулялі шведаў 3:2. Магчыма, адна з гэтых каманд стане нашым сапернікам у плэй-оф, калі, вядома, наша зборная выйдзе ў чвэрцьфінал.


Прэзідэнт Беларусі ўчора не прапусціў выпадку азнаёміцца з інфраструктурай і магчымасцямі спартыўнай пляцоўкі, а таксама пагутарыў з балельшчыкамі.