Прэзідэнт Беларусі наведаў бабруйскае прадпрыемства "Славянка"

21 апреля 2020
Ад праблем сусветнай эканомікі да пытанняў мадэрнізацыі нацыянальнай медыцыны. Прэзідэнт краіны сёння наведаў бабруйскае прадпрыемства "Славянка".


Паездка Прэзідэнта на прадпрыемства "Славянка" 


Традыцыйна такія паездкі - гэта яшчэ і магчымасць рэвізіі эканомікі рэгіёна. Першым чынам Кіраўніка дзяржавы цікавіць ход пасяўной кампаніі. А ўнутраная эканамічная бяспека экспартнай Беларусі непарыўна звязаная з умовамі на сусветных рынках. Зараз няпросты час для ўсіх, але паступова бар'еры ў гандлі пачынаюць здымацца. Палітыка эканамічнага дыстанцавання не працуе, і ўсё больш краін здымае абмежаванні, нават у складаных эпідэміялагічных умовах.


Актуальны заказ для лёгпрама


Прадпрыемства "Славянка", якое наведаў Прэзідэнт, - адзін з найбуйнейшых вытворцаў вопраткі ў Беларусі. З сярэдзіны лютага тут пачалі вырабляць сродкі індывідуальнай абароны. Да красавіка паспелі пашыць 3,5 мільёна масак. Зараз тут штодня выпускаюць ужо не меней за 150 000 гэтых вырабаў. Акрамя таго, на "Славянцы" асвоілі вытворчасць аднаразовага адзення для медыцынскага персаналу: ахоўных камбінезонаў, бахіл, касцюмаў, нарукаўнікаў.