Прэзідэнт Беларусі накіроўваецца з рабочым візітам у Расію

11 апреля 2024

Борт нумар 1 узяў курс на Маскву. Беларускі лідар накіроўваецца ў Расію для сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. На прэзідэнцкім борце і першы касманаўт у гісторыі суверэннай Беларусі Марына Васілеўская, якой сёння прысвоена званне Героя Беларусі.  

На пятніцу, 12 красавіка, запланаваны перамовы прэзідэнтаў у фармаце адзін на адзін. Кіраўнікі дзяржаў маюць намер абмеркаваць тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У цэнтры ўвагі таксама рэгіянальнае і міжнароднае становішча, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на выклікі і пагрозы. А 12 красавіка - у Дзень касманаўтыкі - у Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства. Лідары падвядуць вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты пагутараць з касманаўтамі і абмяркуюць далейшыя перспектывы работы па саюзных касмічных праграмах.