Прэзідэнт Беларусі накіруецца з афіцыйным візітам у В'етнам і Туркменістан

8 декабря 2015

Прэзідэнт Беларусі сёння накіруецца з афіцыйным візітам у Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам і Туркменістан. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, праграмай візіту Аляксандра Лукашэнкі ў В'етнаме запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генеральным сакратаром Кампартыі і прэм'ер-міністрам краіны.

Праграма наведвання Туркменістана насычаная сустрэчамі і мерапрыемствамі. Кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, па выніках якіх будуць падпісаныя міжнародныя дакументы. Чакаецца, што Прэзідэнт Беларусі наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш і алімпійскі гарадок. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя