Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам накіраваўся ў Казахстан

8 ноября 2018

Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета АДКБ. Меней за гадзіну таму самалёт беларускага лідара вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, у Астане запланаваныя перамовы кіраўнікоў дзяржаў АДКБ у вузкім і пашыраным фарматах. На парадку дня - абмеркаванне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, узаемадзеянне на міжнароднай арэне, а таксама пытанні дзейнасці АДКБ, у тым ліку кадравыя, арганізацыйныя і фінансавыя. Па выніках саміта прадугледжана падпісанне некалькіх міжнародных дакументаў.