Беларусь і Францыя абмеркавалі рэалізацыю інвестпраектаў

17 марта 2018

Беларусь і Францыя абмеркавалі рэалізацыю інвестпраектаў, перспектывы пашырэння кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў абедзвюх краін. Гэтыя пытанні разгледжаныя падчас візіту ў гэтую краіну намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі. У прыватнасці, адбылася сустрэча з дзяржсакратаром МЗС Францыі Жанам Батыстам Лемуанам. Бакі разгледзелі перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку па лініі "Усходняга партнёрства", пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама магчымасці пашырэння міжпарламенцкіх сувязяў