Прэзідэнт Беларусі ўдзячны Славакіі за нармалізацыю адносін Мінска і Бруселя

25 ноября 2016

Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком урада гэтай краіны Робертам Фіца.

Прэм'ер-міністр прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам. Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што прыезд славацкай дэлегацыі стане новай ступенню ў развіцці адносін паміж краінамі. Бакі гаварылі аб намерах абмеркаваць усе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Славакія - важны для Беларусі партнёр у Цэнтральнай Еўропе.

У праграме славацкага прэм'ера - серыя сустрэч, у тым ліку ва ўрадзе. Акрамя гэтага, Роберт Фіца таксама наведае Віцебск, дзе дзейнічае славацкая фармацэўтычная кампанія Nativita. Яна спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску інавацыйных лекаў.

Зараз у Беларусі працуюць амаль тры дзясяткі кампаній з удзелам славацкага капіталу. Ключавыя сферы супрацоўніцтва - энергетыка, машынабудаванне, фармацэўтыка.